Майстар-клас для старшакласнікаў «Першыя» A1
Описание
20 сакавіка адбудзецца другі бясплатны майстар-клас для старшакласнікаў, арганізаваны ў межах адукацыйнай праграмы праекта «Першыя». Вучні 9, 10 і 11-х класаў з усёй Беларусі змогуць узяць удзел у анлайн-сустрэчы з арганізатарамі папулярных беларускіх праектаў у сферах культуры, урбаністыкі і інклюзіі.
Трансляцыя пачнецца аб 11-й гадзіне на сайце
«Першыя» – конкурс ідэй, з дапамогай якіх можна змяніць навакольны свет, грамадства ці жыццё людзей да лепшага. Прыняць удзел могуць вучні 9-х, 10-х і 11-х класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.
Кірункі конкурсу
Мы прапануем выступіць са сваёй ідэяй па аднаму з пяцi кірункаў, але не абмяжоўваем вас. Вы можаце прадставіць ідэю, якая закранае адразу некалькі кірункаў.
Экалогiя
Гэты кірунак для тых, хто хоча вырашыць разнастайныя экалагічныя праблемы: ад лакальных да самых глабальных! Варта толькі пачаць!
Тэхналогіі
Кірунак для тых, хто цікавіцца сучаснымі гаджэтамі, разумее, наколькі карыснымі яны могуць быць у штодзенным жыцці, і гатовы прапанаваць уласныя ідэі.
Інклюзія
Калі ты ведаеш, як уключыць людзей з асаблівымі патрэбамі ў актыўнае грамадскае жыццё, то мы будзем рады пачуць твае ідэі.
Культура
Кірунак для тых, у каго ёсць ідэі, як папулярызаваць і зацікавіць грамадства ў беларускай культуры.
Урбанiстыка
Кірунак для тых, хто ведае, чым і як жыве родны горад ці мястэчка, а таксама мае ўласнае меркаванне і ідэі, як вырашыць мясцовыя праблемы.